Sex Pistols выдаюць першы канцэртны DVD
Сталі вядомыя падрабязнасці першага ўхваленага аўтарамі канцэртнага DVD легендарных Sex Pistols, які рыхтуецца да выпуску. Дыск пад назвай «There'll Always Be An England» з'явіцца на паліцах
музычных крамаў ужо сёння 30 чэрвеня.
На DVD будзе прадстаўленая 98-хвілінная праграма, складзеная з лепшых момантаў леташняга канцэртнага туру «Пісталетаў» па Вялікабрытаніі. Асновай запісу сталі кадры выступаў гурта ў лонданскай Brixton Academy.
У якасці бонуса на дыску размесцяцца цікавыя закулісныя здымкі і інтэрв'ю з музыкамі гурта.
Рэжысёрам канцэртнага фільма стаў даўні сябар і паплечнік Sеx Pistols Джуліян Тэмпл.
Фота: mp3maniaco.blogs.sapo.pt