Шэсць паселішчаў Бярозаўскага раёна пацярпелі ад урагану
Шэсць населеных пунктаў Бярозаўскага раёна Брэстчыны пацярпелі ад моцнага ветру ўвечары 20 чэрвеня. Парывы ветру, перадае БелаПАН, дасягалі 15 метраў у секунду. Па словах выратавальнікаў, пашкоджаныя два кіламетры і 32 апоры ліній электраперадачы, адключаныя сем трансфарматарных падстанцый. У вёсках Зубачы, Рагачы, Утраны, Ясевічы, Асека і Панасовічы парушанае электразабеспячэнне. Акрамя таго, у вёсцы Панасовічы пашкоджаныя дахі 16 жылых дамоў, 21 сельскагаспадарчай пабудовы і 3 сельскагаспадарчых будынкаў.
Лістом шыферу, які сарваўся з даху, траўмаваны 65-гадовы жыхар вёскі Панасовічы. З чэрапна-мазгавой траўмай пенсіянер знаходзіцца ў лякарні.
20 чэрвеня да 22.50 было адноўленае электразабеспячэнне ў трох населеных пунктах.