Школьнік знайшоў каля брэсцкай школы гранату Ф-1

Як паведамляе БЕЛТА, боепрыпас ляжаў у зямлі з часоў вайны. Сапёры забралі і знішчылі гранату.


На Брэстчыне гранаты часоў Другой сусветнай вайны знаходзяць рэгулярна. У траўні сёлета боепрыпас адкапалі ў пясочніцы дзіцячага садка ў Лунінцы. Два гады таму гранату Ф-1 знайшлі ў Пінску пры правядзенні земляных работ для будаўніцтва студэнцкай вёскі Палескага дзяржуніверсітэта.