Шоў японскіх барабаншчыкаў упершыню пройдзе ў Мінску

Шоў японскіх барабаншчыкаў Yamato Drummers упершыню будзе паказанае ў Мінску. Выступленне плануецца 28 лістапада ў канцэртным зале "Мінск".

Паводле інфармацыі арганізатараў канцэрта, гэта прадстаўленне злучае віртуознае майстэрства выканання і старадаўнія магічны тэхнікі ўздзеяння на чалавечую псіхіку.

Калектыў праводзіць час у пастаянных трэніроўках і ўдасканаленні сваёй фізічнай формы, яго ўдзельнікі самастойна вырабляюць і рэстаўруюць інструменты, працуюць над афармленнем свайго шоу. У прадстаўленні выкарыстоўваецца ўльтрасучаснае акустычнае і светлавое абсталяванне. Сярод некалькіх тузінаў вялікіх і маленькіх барабанаў, адзіны ў свеце барабан вадайка, зроблены з абрадавага дрэва каля чатырохсот гадоў таму, паведамляе БелаПАН.