Штанге: У Барселоне баяцца адпускаць Глеба паглядзець матч Беларусь-Англія

Аляксандр Глеб не паспеў аднавіцца пасля траўмы і дакладна не згуляе заўтра супраць зборнай Англіі.
Аднак пад пытаннем застаецца прыезд капітана беларускай зборнай у Мінск нават у якасці заўзятара. Пра гэта паведаміў трэнер нашай каманд Бернд Штанге, піша “Прэсбол”.

Паводле яго слоў, у “Барселоне” адмаўляюцца адпускаць Глеба ў Мінск, паколькі баяцца, што трэнер выпусціць яго на поле. Таму, хутчэй за ўсё, беларускі капітан матч Беларусь-Англія будзе глядзець у Іспаніі па тэлевізары.