Штогод у Мінскай вобл. памірае амаль у 2 разы больш людзей, чым нараджаецца
Штогод у Мінскай вобласці колькасць памерлых амаль у два разы перавышае колькасць тых, хто нарадзіліся. З 1994 года, калі ў рэгіёне зарэгістраваная найбольшая за пасляваенны перыяд колькасць жыхароў, па 2007 год насельніцтва вобласці скарацілася на 132 тысячы 100 чалавек. Прычым на сяле за гэты перыяд паменела на 137 тысяч чалавек, затое ў гарадах прыбавілася 5 тысяч 500 жыхароў.
Дэфармуецца таксама і ўзроставая структура насельніцтва. Зніжаецца колькасць дзяцей, увогуле жыхары вобласці старэюць, асабліва ў сельскай мясцовасці. На сяле таксама больш высокі ўзровень смяротнасці: 22,7 чалавека на 1 тысячу вяскоўцаў супраць 10,9 на 1 тысячу гараджан.
"БелаПАН"