“Шультэс” Бакура Бакурадзэ - лепшы фільм “Кінатаўра”
Фільм “Шультэс” Бакура Бакурадзэ заваяваў галоўны прыз XIX Адкрытага расійскага кінафэсту “Кінатаўр”. Цырымонія закрыцця кінафэсту адбылася ўвечары ў нядзелю, 15 чэрвеня, у Зімовым тэатры Сочы.
Грашовы эквівалент прыза складае 625 тыс. рублёў. Раней Шультэс ужо ўдзельнічаў у фэсце ў Канне.
Лепшым рэжысёрам прызнаны Аляксандр Прошкін, які зняў карціну Жыві і памятай. Узнагародамі ў намінацыі аператарскае майстэрства ўганараваны Ілля Дземін, які зняў “Новую зямлю”. Карціна “Нірвана” Ігара Валошына прызнаная лепшым дэбютам. Прызы за лепшую музыку і лепшы сцэнар дасталіся карціне “Дзікае поле” - кампазітару Аляксею Айгі, сцэнарыстам Пятру Луцыку і Аляксею Самарадаву.
Лепшую мужчынскую ролю сыграў Джэтра Скінер у фільме “Плюс адзін”, лепшую жаночую - Ксенія Рапапорт у “Юр'евым дне”.
У конкурсе кароткаметражнага кіно галоўны прыз журы прысудзіла карціне “Пал Секам” Дзмітрыя Павалоцкага, таксама два дыпломы прысуджаныя фільму “Рыба” Аляксандра Кота, “Пятнашкам” Наталлі Угліцкіх і “Старой новай Расіі” Аляксандра Караваева.
Нагадаю, фэст Кінатаўр праходзіў у Сочы з 7 па 15 чэрвеня.
Фота: www.artvit.narod.ru