Шумчанка і Лябедзька асуджаныя на 15 сутак арышту

На 15 сутак арышту асуджаны Анатоль Шумчанка, лідэр рэспубліканскага грамадскага аб’яднання “Перспектыва”. Яго справу сёння разглядаў суд Маскоўскага раёна сталіцы, дзе сёння судзяць 16 удзельнікаў учорашняй акцыі пратэсту прадпрымальнікаў. У чацвер Шумчанка быў затрыманы праз гадзіну пасля таго, як выйшаў з Адміністрацыі прэзідэнта, дзе ён сустракаўся з чыноўнікамі.

Таксама 15 сутак правядзе за кратамі і лідэр Аб'яднанай грамадзянскай партыі Анатоль Лябедзька, які ўчора прыйшоў падтрымаць прадпрымальнікаў.

Хартыя-97