Шушкевіча хочуць вылучыць на Нобелеўскую прэмію

Экс-старшыню Вярхоўнага Савета Станіслава Шушкевіча з падачы былога прэзідэнта Польшчы Леха Валенсы маюць намер вылучыць на атрыманне Нобелеўскай прэміі, перадае open.by. Самая галоўная заслуга Шушкевіча заключаецца ў вывадзе тактычнай і стратэгічнай ядзернай зброі з тэрыторыі Беларусі без усялякіх папярэдніх умоў. За гэта Шушкевіч атрымаў у 2008 годзе ўзнагароду "Голуб міру" у Польшчы.