Шведы назвалі паразу ад беларусаў самай вялікай спартовай няўдачай
Параза зборнай Швецыі па хакеі з шайбай ад каманды Беларусі на алімпійскім турніры ў Солт-Лэйк-Сіці ў 2002 годзе названая самой буйнай спартовай няўдачай дзесяцігоддзя па версіі швецкай газеты "Aftonbladet". Нагадаем, тады "Трэ Крунур" нечакана саступілі беларусам дарогу ў паўфінал, прайграўшы ў 1/4 з лікам 3:4. Другая падзея у спісе няўдач дзесяцігоддзя звязаная з лыжнікам Йоргенам Брынкам. Падчас чацвёртага этапу эстафеты на чэмпіянаце свету-2003 за 1,5 кіламетры да фініша ён значна апярэджваў супернікаў. Аднак Брынк упаў, і каманда Швецыі ўзяла тады толькі бронзавыя ўзнагароды. Пасля лыжнік перайшоў у біятлон.
Адрознае ад іншых спартовых няўдач 8-е месца швецкай плывунні Тэрэзы Альсхамар. На апошняй Алімпіядзе’2008 у Пекіне ў яе падчас заплыву парваўся купальны гарнітур, паведамляе латвійскі сайт “Telegraf”.