Швейная фабрыка "Надзея" адклала першамайскую дэманстрацыю на тыдзень
Замест першамайскай дэманстрацыі работнікі брэсцкай фабрыкі правядуць акцыю на 9 Мая. Пра гэта Еўрарадыё паведаміла намесніца дырэктара па ідэалагічнай працы Ганна Міхайлаўна: Ганна Міхайлаўна: "На 1-га не пойдзем. На 9-га нам сказалі, каб былі абавязкова. З транспарантамі, плакатамі. Мы прадпрыемства невялікае, 20-30 чалавек калона будзе".
Самі калектывам на "маёўку" фабрычныя работнікі даўно не выязджалі, сказала ідэолаг. Працы шмат. А вось грошай – мала. Таму і энтузіязм невысокі.
Самі калектывам на "маёўку" фабрычныя работнікі даўно не выязджалі, сказала ідэолаг. Працы шмат. А вось грошай – мала. Таму і энтузіязм невысокі.