Шыдлоўскі – яшчэ адзін падазраваны па справе "аб масавых беспарадках"
Дзяніс Шыдлоўскі – яшчэ адзін падазраваны па справе аб масавых беспарадках.
2 лютага на трое сутак затрыманы мінчанін Дзяніс Шыдлоўскі. Яго падазраюць ва ўдзеле ў масавых беспарадках.
Па папярэдняй інфармацыі, падазрэнні спецслужбаў грунтуюцца на прааналізаваных імі відэаздымках, зробленых падчас разгону акцыі пратэста на плошчы Незалежнасці. Іншыя падрабязнасці высвятляюцца, паведамляе праваабарончы цэнтр "Вясна".