Сідорскі прапанаваў павысіць тарыфы на паслугі ЖКГ на 7 долараў

На 7 долараў прапанаваў павысіць тарыфы на паслугі ЖКГ у першым паўгоддзі прэм'ер-міністр Сяргей Сідорскі. Гэты крок дазволіў бы сабраць дадатковыя 77 мільярдаў рублёў. Аднак Аляксандр Лукашэнка заявіў, што гэтай прапановы прэм'ера не ўхваляе. Кіраўнік дзяржавы адзначыў, што "народ у цяжкім становішчы", таму такое рашэнне перадчаснае. Яно можа быць прынятае тады, "калі мы пабачым, што людзі маюць магчымасць заплаціць", — цытуе Лукашэнку "Интерфакс-Запад".