Сікорскі: Палітыка Лукашэнкі прывядзе да яго ўцёкаў з краіны
Улады Беларусі не паспяваюць за светам, а грамадства развіваецца. І калі ўладам не развівацца з грамадствам, то паўстане сітуацыя, падобная да той, што мы назіраем у Тунісе і Егіпце. Такую заяву сёння ў Варшаве на адкрыцці міжнароднай канферэнцыі донараў "Салідарнасць з Беларуссю" зрабіў міністр замежных спраў Польшчы Радаслаў Сікорскі. Паводле яго слоў, такая палітыка раней ці пазней прывядзе кіраўніка Беларусі да ўцёкаў з краіны. Сікорскі некалькі разоў паўтарыў, што Лукашэнка не выйграў снежаньскіх выбараў. У той жа час міністр замежных спраў Польшчы адзначыў, што калі рэпрэсіі ў Беларусі спыняцца і ўлады вернуцца да статуса-кво, які існаваў да выбараў, тады зноў можна будзе размаўляць з афіцыйным Мінскам. Пакуль жа падобныя кантакты зведзеныя да мінімума.
Як паведамляе карэспандэнт Еўрарадыё Алег Барцэвіч, Радаслаў Сікорскі адзначыў, што сэрцы ўсіх прысутных на канферэнцыі разам з тымі, хто церпіць і сядзіць у турмах у Беларусі.
Як паведамляе карэспандэнт Еўрарадыё Алег Барцэвіч, Радаслаў Сікорскі адзначыў, што сэрцы ўсіх прысутных на канферэнцыі разам з тымі, хто церпіць і сядзіць у турмах у Беларусі.