Сілавікі бяруць пад шчыльны кантроль парламентароў
Крымінальныя справы на дэпутатаў Палаты прадстаўнікоў і чальцоў Савета Рэспублікі Нацыянальнага сходу цяпер зможа пачынаць не толькі Генпракурор. Як інфармуе БЕЛТА, адпаведны законапраект пададзены ў профільную камісію парламента. Права весці крымінальныя расследаванні супраць параментароў атрымаюць кіраўнікі МУС, КДБ і Дэпартамента фінансавых расследаванняў Камітэту дзяржкантролю. Праўда, ім усё ж спатрэбіцца папярэдняя згода Нацыянальнага сходу.