Сіліцкі публікацыю ў "СБ" лічыць спробай помсты еўрапейскім палітыкам
Дырэктар Інстытута стратэгічных даследаванняў Віталь Сіліцкі пракаментаваў публікацыю ў "СБ" "кампрамату" на беларускую апазіцы. Сіліцкі названы ў ліку імаверных знешніх кансультантаў кампаніі "Гавары праўду", паведамляе "Наша Ніва". "Прозвішча маё абцякальна згадваецца. Нібыта Фядута збіраўся прапанаваць мне такую працу", – адзначае аналітык. Ён кажа, што не працаваў на кампанію. Значную частку часу яе дзейнасці прахварэў, а пасля толькі крытыкаваў працу "ГП".
"Такія дакументы паказваюць узровень дзяржаўнай аналітыкі. Відавочна, што ў публікацыі сабраны ўсе чуткі пра сяброў, партнёраў, якія меліся за 10 гадоў, і скінулі ў адно". І адзначае, што аўтар тэксту недасведчаны належна ў апазіцыйных і еўрапейскіх справах.
Віталь Сіліцкі публікацыю ў "СБ" лічыць спробай помсты еўрапейскім палітыкам, якія ўзяліся за перамовы з Лукашэнкам, а цяпер крытыкуюць яго. Сікорскі, Вестэрвеле.
І заўважаў, што "яшчэ два месяцы таму Лукашэнка заяўляў, што Саннікава і Някляева падтрымлівае Масква, цяпер аб гэтым няма ні слова".