Сіноптыкі абяцаюць на 3 ліпеня цёплае, але дажджлівае надвор’е

3 ліпеня сіноптыкі прагназуюць у Мінску цёплае надвор’е, кароткачасовы дождж. Магчымая нават навальніца.
“Месцамі ў выхадныя дні 3, 4 і 5 ліпеня чакаюцца кароткачасовыя дажджы з навальніцамі, — расказала Еўрарадыё галоўны сіноптык Гідраметэацэнтра Вольга Фядотава. — Тэмпература паветра ў ноч на 3 ліпеня будзе складаць 12-19 градусаў цяпла, днём – 20-26 градусаў, у Брэсцкай і Гомельскай абласцях – да 28 градусаў. У нашай сталіцы, па папярэдніх разліках, 22-24 градусы і кароткачасовыя дождж, ёсць верагоднасць навальніцы”.