Сіноптыкі абяцаюць з серады спякотнае надвор’е да +33 градусаў

На гэтым тыдні чакаецца даволi цёплае i нават спякотнае надвор’е, якое прынясе да нас гарачае паветра з боку поўдня Еўропы, паведамляе “Звязда”.
У аўторак i сераду ападкаў не прадбачыцца, толькi ў асобных раёнах Гродзенскай i Вiцебскай абласцей магчымы кароткачасовыя дажджы. Тэмпература ўдзень у сераду 26—32 градусы. З чацвярга на тэрыторыю Беларусi пачне рухацца вiльготнае паветра з боку Заходняй Еўропы.

Тады на працягу двух дзён месцамi па краiне чакаюцца кароткачасовыя дажджы з навальнiцамi. Тэмпература паветра ў чацвер удзень 23—29, па ўсходзе да 30—33 градусаў. У пятнiцу ўдзень чакаецца да 27—32 градусаў.