Сіноптыкі: на выхадныя ў Беларусі зноў чакаюцца дажджы і навальніцы

Толькi сёння надвор'е дасць нам невялiкую "перадышку" i дажджы спыняцца, а тэмпература паветра ўсталюецца ў межах 20-26 градусаў, паведамiлi спецыялiсты Рэспублiканскага гiдраметцэнтра. Аднак ужо ў суботу ў заходнiя раёны краiны падыдзе чарговы атмасферны фронт, якi прынясе кароткачасовыя дажджы з навальнiцамi ў Брэсцкi i Гродзенскi рэгiёны. Ранiцай у нiзiнах i каля вадасховiшчаў чакаецца слабы туман. Тэмпература паветра ўначы 8-15, удзень 19-26, па паўднёвым усходзе — да 28 градусаў.

У першай палове дня 12 лiпеня атмасферны фронт перамесцiцца ва ўсходнiя раёны краiны, дзе i пройдуць дажджы з навальнiцамi. Тэмпература ўначы 10-17, удзень 19-26, па паўднёвым усходзе — да 29 цяпла.

Пачынаючы з панядзелка наступнага тыдня цыклоны адыдуць убок, але ўдзень у асобных раёнах чакаюцца невялiкiя кароткачасовыя летнiя дажджы, магчыма, з навальнiцамi. Тэмпература паветра ўначы ў першай палове наступнага тыдня 10-17, удзень — 20-26, па поўднi — на некалькi градусаў больш, паведамляе газета "Звязда".