Сіноптыкі: У нядзелю 19-га снежня будзе марозна

18 і 19 снежня ў Беларусі захаваецца зімовае надвор’е. Пра гэта Еўрарадыё распавяла галоўны сіноптык Рэспубліканскага гідраметэацэнтра Вольга Фядотава.  Па папярэдніх прагнозах у суботу нас чакае снег, месцамі моцны. Нядзеля чакаецца марознай.

Фядотава:"У надыходзячыя выходныя дні захаваецца па-сапраўднаму зімовы характар надвор’я. У суботу ў многіх раёнах краіны пройдзе снег, больш інтэнсіўны на ўсходзе Беларусі. Температура паветра ўначы складзе -7…-14, пры праясненнях паветра можа ахалодзіцца да -17..-23. Дзённая тэмпература не перавысіць -5…-12 марозу. Марозным абяцае быць і нядзельны дзень. Кароткачасовы снег пройдзе месцамі па тэрыторыі краіны. Уначы ад -9 да -16,  пры праясненнях да -18…-23. Удзень ня вышэй за – 6…-13”.

Фядотава адзначыла, што пацяплення на выходных не прагназуецца.