Сітуацыя з незалежнасцю адвакатуры — крытычная
Пра гэта сёння заявіў старшыня Мінскай гарадской калегіі адвакатаў Аляксандр Пыльчанка.
Пыльчанка падкрэсліў, што "ўвесь кіруючы састаў Мінскай гарадской калегіі адвакатаў лічыць наяўную сітуацыю крытычнай і такой, якая пагражае як незалежнасці адвакатуры як прававой інстытуцыі, гэтак і незалежнасці адвакатаў паасобку".
17 лютага на пашыраным паседжанні прэзідыўма калегіі абмяркоўвалася пытанне пазбаўлення чатырох адвакатаў ліцэнзій на ажыццяўленне адвакацкай дзейнасці. Як паведаміў Пыльчанка, у адносінах да гэтых адвакатаў ніякіх прадстаўленнях па іх прафесійнай дзейнасці ў калегію не ўносілася і ніякіх дысцыплінарных вытворчасцяў у адносінах да іх не распачыналася.