Сітуацыя з рэстаўрацыяй архітэктурнай спадчыны Літвы не зменіцца

Сітуацыя з рэстаўрацыяй архітэктурнай спадчыны Літвы  ў Беларусі не зменіцца, заявіў міністр культуры Літвы Арунас Гелунас.  Міністр адзначыў, што падчас эканамічнага крызісу справа рэстаўрацыі архітэктурнай спадчыны Літвы "вельмі сур'ёзна пацярпела". Фінансавыя рэсурсы для істотнага ўкладу ў гэтую сферу цяпер адсутнічаюць. Алнак у будучым міністр не выключае магчымасці рэалізацыі сумесных праектаў па аднаўленні беларускіх архітэктурных помнікаў — спадчыны ВКЛ.

Пытанне аб падпісанні міждзяржаўнага пагаднення аб рэстытуцыі культурных каштоўнасцей ён назваў "вельмі цяжкай" праблемай, якая пакуль не разглядаецца, бо адносіцца да кампетэнцыі не толькі міністэрстваў культуры, але і МЗС, паведамляе БелаПАН.