Скаргі затрыманых расіян Мінгарсуд разгледзіць у панядзелак
27 снежня Мінскі гарадскі суд разгледзіць скаргі 7 з 11 расіян, прысуджаных у Мінску да 15 сутак адміністратыўнага арышту за ўдзел у акцыі апазіцыі 19 снежня. Пра гэта сёння паведаміў РІА "Новости" прадстаўнік амбасады РФ у Беларусі Вадзім Гусеў.
Па просьбе амбасады раённыя суды ў вызначаным парадку адпраўляюць скаргі, што паступілі ад грамадзян Расіі з просьбай аб вызваленні.
Цяпер рыхтуюцца скаргі яшчэ чатырох чалавек. На паседжанні суда будуць прысутнічаць прадстаўнікі амбасады і консульскага аддзела РФ.
Амбасада, падкрэсліў Гусеў, робяць усе намаганні, каб затрыманыя расійскія грамадзяне трапілі да Новага году дахаты.