Скрадзены аўтобус сутыкнуўся з цягніком, угоншчык знік

У Брэсцкай вобласці з цягніком сутыкнуўся аўтобус, складзены раней невядомым.  Аўтобус "Радзіміч" быў скрадзены з тэрыторыі філіяла "Іванава" ААТ "Пінскі аўтобусны парк". Міліцыі затрымаць угоншчыка па гарачых слядах не ўдалося.

У аварыю аўтобус трапіў на чыгуначным пераездзе паміж вёскамі Бродніца і Юхновічы. Ён сутыкнуўся з дызель-цягніком.

Ніхто не пацярпеў. Угоншчык з месца здарэння знік. Яго шукае міліцыя, паведамляе БЕЛТА.