Славуты беларускі спартовец Аляксандр Мядзведзь адзначае 70-годдзе

70-годдзе з дня народзінаў адзначае славуты беларускі спартовец, трохразовы алімпійскі чэмпіён па вольнай барацьбе Аляксандр Мядзведзь.  Сёння з юбілеем яго павіншаваў кіраўнік дзяржавы, паведамляе БЕЛТА.

Мядзведзь з’яўляецца старшынём Беларускай федэрацыі барацьбы і віцэ-прэзідэнтам Нацыянальнага алімпійскага камітэту.