Следчы камітэт вызначыў пастаўшчыка апаратуры для ўзлому смартфонаў

Следчы камітэт вызначыў пастаўшчыка апаратуры для ўзлому смартфонаў

Следчы камітэт выбраў фірму, якая зоймецца пастаўкай апаратна-праграмнага комплексу для капіявання інфармацыі з мабільных прыладаў.

Раней паведамлялася, што СК абвясціў тэндар на закупку абсталявання, якое б дазваляла "патрашыць" смартфоны і айфоны.

У таргах удзельнічалі ПГУП "ІнфаВерытас" і ТАА "АйПі Тэлкам". Таргі доўжыліся больш за гадзіну. Кошт тэндару знізіўся з пачатковых 955 млн рублёў амаль у паўтара раза. Пераможцам стаў "АйПі Тэлкам", які прапанаваў абсталяванне за 631 млн рублёў, паведамляе БелаПАН.

Раней начальнік аддзела інфармацыі і сувязяў з грамадскасцю СК Сяргей Кабаковіч растлумачыў, што новы апаратна-праграмны комплекс неабходны для збору доказнай базы ў дачыненні да фігурантаў крымінальных спраў. Канфіскаваныя прылады мусяць быць агледжаныя, у тым ліку высветленае іх змесціва.

Па скловах Кабаковіча, апаратура такога класа даўно выкарыстоўваецца ў падраздзяленнях Следчага камітэта па ўсёй краіне. Але яе неабходна ўдасканаліць для больш эфектыўнага расследавання злачынстваў, звязаных найперш з незаконным абаротам наркотыкаў.