Следства праверыць, ці быў п’яным пілот самалёта, што разбіўся пад Мінскам
Следства будзе адпрацоўваць усе версіі катастрофы па справе аб крушэнні самалёта "С-Эйр", у тым ліку і алкагольнае ап'яненне чалавека, які кіраваў паветраным суднам. Пра гэта паведамілі ў Транспартнай пракуратуры.
Там падкрэслілі, што дапамагчы следству можа расшыфроўка бартавых самапісцаў. Расшыфроўваць "чорныя скрыні" павязуць альбо ў Расію, альбо ў краіну, дзе быў зроблены самалёт.
Сёння-заўтра ў Мінск для апазнання цел загінулых павінны прыбыць сваякі. Калі яны не змогуць апазнаць целы, будзе прызначаная генатыпаскапічная экспертыза.
Што датычыцца найбольш верагодных версій катастрофы, у пракуратуры адзначылі, што, у першую чаргу, ідзе праверка віны пілота і дыспетчара, інфармуе “Інтэрфакс-Захад”.