Slipknot распавядуць пра “Згубленыя надзеі”

Амерыканскія металісты Slipknot пацвердзілі анансаваную раней у прэсе інфармацыю пра тое, што іх новы альбом выйдзе ўжо ў жніўні гэтага года – а менавіта 26-га чысла. Апроч таго музыкі абвясцілі і назву новага дыска – яна атрымала песімістычны тытул «All Hope Is Gone» (што можна перавесці як «Сышла апошняя надзея»). Па словах франтмэна калектыву Кэры Тэйлара, гэта лепшая праца гурта з усяго, што калі-небудзь прапаноўвалі музыкі. «Мы запісалі альбом, які ахоплівае будучыню і мінулае і дэманструе нашы здольнасці на дадзеным часавым прамежку, - гаворыць вакаліст. – Гэта спарадкаваны хаос, які захоплівае вас з першых акордаў».

«All Hope Is Gone» стане чацвёртым студыйным альбомам Slipknot. Яго папярэднік – альбом пад назвай «Vol. 3: (The Subliminal Verses)», выдадзены ў 2004-м годзе. Напярэдадні выхаду новага дыска ўлетку гэтага года Slipknot маюць намер адправіцца ў турнэ па ЗША, каб прадставіць новы матэрыял публіцы.

Фота: www.graphicsdb.com