Слухачы Еўрарадыё намалявалі дзесяць песень Аліны Арловай.
10 лютага прадстаўніца івэнт-групы Skorozavtra ў жывым эфіры "Музычнага танэлю" абвясціла пераможцаў конкурсу ілюстрацый да песень літоўскай музыкі.
Малюнкі, калажы і хэнд-мэйд, які даслалі на конкурс Еўрарадыё нашы слухачы, так спадабаліся арганізатарцы канцэрту Волі Шаровай, што яна абрала замест аднаго абяцанага пераможцы траіх.
Гран-пры конкурсу і два квітікі на выступ Аліны Арловай атрымала Каця, за малюнак да песні "Танец".
Таксама па адным квітку арганізатары вырашылі падарыць Дзянісу Кузьменку за ілюстрацыю да песні "Лихорадка" і Антону Phoenix за "Сон".


Усіх астатніх ўдзельнікаў у рэдакцыі чакаюць сувеніры ад Еўрарадыё.

Алёна Чувахова - Lovesong

Алёна Кавалёнак - Twinkle twinkle little star
Аліса Ледніцкая - Menulis

Даша Сапранецкая - Летели облака

Елізавета Галаўко - Кукушка

Юлія Ліскавец - Спі

Паліна Дабравольская - Совушка