Смаргонь адправіла ў Венесуэлу партыю міні-трактароў

150 міні-трактароў, мотаблокаў, а таксама навясное абсталяванне адправіў у Венесуэлу Смаргонскі агрэгатны завод. Як інфармуе газета "Рэспубліка", агульны кошт партыі складае больш за 2 мільярды рублёў. Дагэтуль прадукцыя смаргонскага прадпрыемства карысталася попытам найперш у краін-суседзяў і ў Казахстана. А Нямеччына калі ёй і зацікавілася, дык замовіла толькі сем міні-трактароў.