Смеццявоз сутыкнуўся з мінскім трамваем. Фота

Раніцай 22 красавіка ў Мінску на вуліцы Якуба Коласа сутыкнуліся трамвай і смеццявоз. Як інфармуе агенцтва "Мінск-навіны", МАЗ і трамвай рухаліся ў бок Лагойскага тракту. Пасля скрыжавання з вуліцай Дарашэвіча смеццявоз пачаў паварочваць налева. У гэты момант і адбылося сутыкненне з трамваем. На шчасце, ніхто не пацярпеў.

Сайт Onliner.by адзначае, што затрымка руху трамваяў у абодвух накірунках склала 35 хвілін. У выніку, дзясяткі людзей спазніліся на працу.

Фота: Onliner.by