СМІ: затрыманы сын саўладальніка "Трайпл"

Затрыманы сын вядомага беларускага бізнесмена Уладзіміра Япрынцава Казбек. Пра гэта паведамляе інтэрнэт-выданне Tribuna.com. Адзначаецца, што ён з'яўляецца сузаснавальнікам IT-кампаніі, якая займаецца распрацоўкай уласных інтэрнэт-праектаў. Таксама Казбек Япрынцаў працаваў менеджарам у кампаніі "Трайпл".

Тым часам, дагэтуль няма афіцыйнай інфармацыі праваахоўных органаў аб тым, ці сапраўды быў затрыманы Уладзімір Япрынцаў, саўладальнік кампаніі "Трайпл", якой кіруе вядомы беларускі бізнесмен Юрый Чыж. Інфармацыя пра гэта з'явілася напярэдадні ў некаторых СМІ. Паведамлялася, што ў Драздах быў апячатаны катэдж бізнесмена. Больш падрабязна пра гэта гл. тут.

Фота: familyspace.ru, tut.by