Збілі галоўнага прадзюсара конкурсу "Міс Гродна 2015"
Ігар Ляговiч пасля заканчэння мерапрыемства вяртаўся дахаты і на яго напалі невядомыя.
Невядомыя збілі галоўнага прадзюсара конкурсу "Міс Гродна 2015". Ігар Ляговiч пасля заканчэння мерапрыемства вяртаўся дахаты і на яго напалі невядомыя. Здарэнне адбылося каля яго дома. Як паведамляе "Твой стыль", Ляговіч знаходзіцца ў бальніцы ў аддзяленні нейрахірургіі. Вядома, што ў яго падчас нападу скралі 3 млн рублёў. Праваахоўнікі праводзяць расследаванне.
Конкурс "Міс Гродна — 2015" выйграла пяцікурсніца (фота)
Як паведамляла Еўрарадыё, фінал конкурсу "Каралева прыгажосці. Міс Гродна — 2015" прайшоў у абласным драмтэатры 22 траўня. Пераможцай назвалі студэнтку факультэта гісторыі, камунікацыі і турызму Вольгу Пазнякевіч.

Фота: t-styl.info і Еўрарадыё