Smoke on the water выканала 1802 гітарыста

Кампазіцыя Smoke on the water легендарнага гурта Deep Purple не дае спакою усё большай колькасці гітарыстаў у свеце. На пачатку чэрвеня ў Канзас-Сіці гэтую песню выканалі 1683 музыкі адначасова. А ўжо праз тры тыдні рэкорд пабілі 1802 фэны кампазіцыі з нямецкага Лайнфельдэна. Да таго ж, яны спрабавалі арганізаваць удзел у выкананні саліста Deep Purple Ена Гілана, аднак тэлемост з Англіяй з-за тэхнічных праблемаў не атрымаўся.

Арганізатары мерапрыемства называюць яго момантам ісціны і падкрэсліваюць, што выконваць Smoke on the water прыйшлі "прадстаўнікі ўсіх пакаленняў – ад дзяцей да дзядулек".

Нагадаю, што вядомая песня была запісана ў снежні 1971 года і ўпершыню выдадзена на альбоме Machine Head у сакавіку 72-га. А ў якасці сінгла яна з’явілася толькі ў 1973 годзе, другі бок кружэлкі займала яе канцэртная версія з альбома Made in Japan.

Фота: www.thehighwaystar.com