Сотавай сувязi сёння спаўняецца 25 гадоў
25 гадоў таму ў ЗША пачала працаваць першая камерцыйная сетка сотавай сувязi, якая лiчыцца родапачынальнiцай ўсiх сучасных сотавых сiстэм. Працавала яна ў стандарце АMРS (Аdvаnсеd Mоbilе Рhоnе Sуstеm — сотавая рухомая аналагавая сувязь).
Першы мабiльны тэлефон, запушчаны ў масавую вытворчасць, дарэчы, з’явiўся ў тым жа годзе, але крыху раней. 13 чэрвеня 1983 года вытворца прадставiў, як было заяўлена, першы ў свеце камерцыйны мабiльнiк — Mоtоrоlа DуnаTАС 8000Х. Важыў гэты цуд тэхнiкi, знешне падобны да цаглiны, больш за 1 кілаграм, дый каштаваў нямала — 3995 долараў.
Затое ён забяспечваў уладальнiку амаль гадзiну бесправадной сувязi, што на той час наблiжалася да галiны фантастыкi. Не дзiва, што за апаратам выстройвалiся чэргi — i ўжо праз год абаненцкая база камерцыйнай сотавай сеткi кампанii Аmеritесh Mоbilе Соmmuniсаtiоns складала 12 тысяч чалавек.
Зрэшты, хоць амерыканцы i прэтэндуюць на першынство ў заснаваннi сетак мабiльнай сувязi, афiцыйнай датай iх нараджэння лiчыцца 1 верасня 1981 года, а месцам — Саудаўская Аравiя. На месяц пазней была адкрыта сетка сотавай сувязi ў Стакгольме (Швецыя).
Да канца гэтага года, паводле прагнозаў экспертаў, колькасць карыстальнiкаў мабiльнай сувязi ў свеце павялiчыцца да 4 мiльярдаў чалавек, прычым больш як 3 мiльярды карыстаюцца тэлефонам штодня.
“Звязда”