Спартак Мірановіч: "Змены могуць быць, але нязначныя"

Легендарнаму беларускаму гандбольнаму трэнеру Спартаку Мірановічу споўнілася 70 гадоў. У інтэрв'ю Еўрарадыё галоўны трэнер нацыянальнай зборнай Беларусі кажа, што добра сябе адчувае і не скардзіцца на здароўе.
Што да планаў "на наступную 70-годку", дык Мірановіч сказаў наступнае:

"Я думаю, што змены могуць быць, але нязначныя".

Што да юбілею, дык яго Спартак Пятровіч збіраецца адзначыць заўтра. А сёння на арэне сталічнага палаца спорту пачаўся міжнародны турнір па гандболе "Кубак Спартака Мірановіча", арганізаваны Беларускай федэрацыяй гандбола ў гонар 70-годдзя славутага трэнера. У ім удзельнічаюць зборныя Беларусі, Літвы, Грузіі і Расіі.

Правядзенне турніра плануецца зрабіць рэгулярным.