Спіс Сусветнай спадчыны могуць папоўніць некалькі беларускіх аб'ектаў

Спіс Сусветнай спадчыны ЮНЭСКА у 2011 годзе могуць папоўніць яшчэ некалькі беларускіх аб'ектаў, паведаміў намеснік міністра культуры Беларусі Віктар Кураш.

У яго прапаноўваецца ўключыць Спаса-Праабражэнскую царкву і Сафійскі сабор у Полацку як матэрыяльнае ўвасабленне духоўнай спадчыны святой Еўфрасінні Полацкай, драўлянае дойлідства Беларускага Палесся, а таксама Аўгустоўскі канал, адзначыў Кураш.

Таксама прапрацоўваецца пытанне аб уключэнні ў Спіс культурных ландшафтаў басейна Дняпра, рыхтуецца дасье па фартыфікацыйных будынках Брэсцкай крэпасці. Вялікія шанцы патрапіць у Спіс ЮНЭСКА і ў Барыса-Глебскай царквы ў Гродна, паведамляе БЕЛТА.