Споўніўся год з дня арышту ваўкавыскіх прадпрымальнікаў
8 лютага споўніўся год з дня арышту ваўкавыскіх прадпрымальнікаў Мікалая Аўтуховіча, Юрыя Лявонава і Ўладзіміра Асіпенкі. Крымінальная справа на Аўтуховіча і Асіпенку 30 снежня 2009 года перададзеная Вярхоўнаму суду Беларусі. Як паведаміла БелаПАН адвакат Асіпенкі Тамара Сідарэнка, хутчэй за ўсё, суд над прадпрымальнікамі можа пачацца ў другой палове сакавіка.
Па яе словах, адвакатам у судзе нічога не паведамляюць.
Нагадаем, ваўкавыскія прадпрымальнікі Мікалай Аўтуховіч, Юры Лявонаў і Ўладзімір Асіпенка былі затрыманыя 8 лютага 2009 года. На Аўтуховіча і Аіспенку пачалі крымінальную справу за падрыхтоўку тэрарыстычнага акту. Лявонава ў жіўні 2009 годка вызвалілі з турмы.
У студзені 2010 года міжнародная праваабарончая арганізацыя Human Rights Watch заявіла, што Аўтуховіч, Лявонаў і Асіпенка былі арыштаваныя па палітычна матываваных справах.