"Справа Дзмітрука": пацярпеламу пагражае 2 гады турмы
Георгію Дзмітруку пагражае да двух гадоў турмы за “загадзя ілжывыя паказанні”. Нагодай стала тое, што ён... праз суд намагаўся знайсці ананімных паклёпнікаў. Тры тыдні таму была закрытая крымінальная справа пра паклёп на адрас сустаршыні аргкамітэта Беларускай Хрысціянскай Дэмакратыі Георгія Дзмітрука. Цяпер кобрынская міліцыя пачала крымінальную справу ўжо на самога палітыка.
Дзмітрук: "Пачынаюць крымінальную справу супраць мяне па факце адсутнасці паклёпу ў мой адрас. Тое, што я даў ілжывыя паказанні, і паклёпу на мой адрас не было. Будзе працягвацца разбіральніцтва. Мы збіраемся не толькі абараняцца ў гэтай справе, мы збіраемся дамагчыся адмены рашэння пракурора па адмене папярэдняй справе".
Нагадаем, гаворка ідзе пра аўдыёзапіс “прадстаўніц старажытнай прафесіі Волі, Лены і Волі” нібыта з Георгіем Дзмітруком. Ананімы абвінавацілі сустаршыню БХД ў запазычанасці за аказаныя жанчынамі паслугі. Аднак 26 красавіка справа была закрытая ў сувязі з “невызначэннем асобы, якая належыць да прыцягнення ў якасці абвінавачанай”.