Справа высокапастаўленага міліцыянта адпраўленая ў суд
Генеральная пракуратура завяршыла расследаванне крымінальнай справы высокапастаўленага міліцыянта і адправіла яе ў суд. Як паведамляе "Інтэрфакс", гэта былы першы намеснік начальніка ўпраўлення па процідзеянні злачынствам у сферы высокіх тэхналогій МУС Беларусі Сяргей Новік. Новіка вінавацяць у тым, што ў сакавіку 2006 года ён схіліў раней судзімага да выкрадання грошай з банкаматаў пры дапамозе падробленых банкаўскіх картак.