Справай “выкрадання Някляева” зоймецца Кастрычніцкі РУЎС

Жонка кандыдата ў прэзідэнты Ўладзіміра Някляева Вольга напісала заяву з нагоды выкрадання яго невядомымі з палаты шпіталя хуткай дапамогі. Зараз у шпіталь прыехалі міліцыянты Кастрычніцкага РУЎС Мінска і праводзяць агляд “месца здарэння”., паведаміла Еўрарадыё Вольга.
Вольга: “Я выклікала нарад міліцыі, напісала заяву аб выкраданні і зараз ідзе агляд палаты, дзе ляжаў Уладзімір Пракопавіч. Пакуль што яны людзей не апытваюць, пакуль што – мая заява і складанне пратакола”.

Пра тое, дзе зараз можа знаходзіцца яе муж, Уладзімір Някляеў, Вольга не мае ніякай інфармацыі.