Справу былога эксперта з Брэста будзе разглядаць Камітэт па правах чалавека
Паўла Казлова беларускія суды прызналі вінаватым у паклёпе. Цяпер яго справу зарэгістравалі і будуць рыхтаваць да разгляду ў Камітэце па правах чалавека ААН. Пра гэта распавёў Еўрарадыё праваабаронца Раман Кісляк: Кісляк: "Пенсіянер з Брэста Павел Казлоў атрымаў паведамленне з Упраўлення Вярхоўнага камісара па правах чалавека аб тым, што яго зварот зарэгістраваны ў Камітэце па правах чалавека ААН. Павел Казлоў накіроўваў зварот, у якім абскарджваў парушэнне права на справядлівае судовае разбіральніцтва і права на выказванне свайго меркавання".
У 2006 годзе тэхнічны эксперт Казлоў накіраваў у Міністэрства фінансаў ліст. Ён рэзка крытыкаваў падрыхтаванасць супрацоўнікаў міністэрства, а пра адну з іх напісаў, што яна "мае ўзровень сёмага класа і ёсць пустышкай". Суд аштрафаваў Казлова. Пазней яго судова пазбавілі ліцэнзіі на экспертную дзейнасць, звінаваціўшы ў памылковай тэхнічнай экспертызе.
Цяпер Камітэт па правах чалавека мае вырашыць, дзе палягае мяжа крытыкі, кажа юрыст Раман Кісляк.