Справу Сяргея Каваленкі перадалі ў Генеральную пракуратуру
Пра гэта актывіст даведаўся ад свайго свайго адваката, які носіць аднолькавае з ім прозвішча, — Пятра Каваленкі. Як інфармуе Радыё "Свабода", віцебскі сябар КХП БНФ спадар Каваленка кажа, што ўжо больш за тыдзень не мае ніякіх звестак па сваёй крымінальнай справе: следчая Аксана Муравіцкая яго не выклікае і ніякіх следчых дзеянняў з ягоным удзелам не адбываецца.
Тое, што яго справу перадалі ў Мінск, на думку Каваленкі, можа быць звязана з перакваліфікацыяй абвінавачання. Да гэтага часу актывіста, які 7-га студзеня вывесіў бел-чырвона-белы сцяг на галоўнай ёлцы Віцебску, вінавацілі паводле двух артыкулаў Крымінальнага кодэксу — хуліганства і супраціў міліцыянтам.