Спякота прымусіла кажаноў перасяліцца на дахі жылых дамоў
Спякота прымусіла кажаноў перасяліцца на дахі жылых дамоў. Жыхарам Брэста давядзецца трываць іх піск да жніўня, паведамляе "Комсомольская правда в Беларуси". Раней кажаны жылі толькі ў Брэсцкай крэпасці. Але ў гэтым годзе невыносная гарачыня і сонца прымусілі калоніі звяркоў перабрацца пад дахі жылых дамоў. З-за спякоты яны сталі больш крыклівыя. Ад іх шуму ў жыхароў дамоў, дзе кажаны пасяліліся, няма спакою, асабліва з раніцы і позна ўначы.