Спыненню вулічных выступленняў у Грэцыі паспрыяла кепскае надвор'е
Вулічныя выступленні ў Грэцыі спыніліся, аднак праваахоўныя органы застаюцца напагатове на выпадак іх аднаўлення. Нагадаем, масавыя беспарадкі пачаліся 6 снежня, калі ў сутыкненні паліцыянтаў з групай анархістаў загінуў 15-гадовы падлетак. На працягу апошняй начы адзначаны толькі выпадак закідвання каменнем будынку спартыўнага клуба, які належыць старшыні Алімпійскага камітэта Грэцыі. Як адзначае РИА "Новости", спыненню беспарадкаў пасадзейнічала кепскае надвор'е - моцны парывісты вецер і дождж. Тым не менш, шэраг універсітэтаў у Афінах і Салоніках па-ранейшаму занятыя антыўрадавымі групоўкамі, якія карыстаюцца тым, што паліцыя не мае права заходзіць на ўніверсітэцкую тэрыторыю. На пятніцу запланаваныя новыя дэманстрацыі пратэсту ў двух найбуйнешых гарадах Грэцыі.