Спёка ў Беларусі адступіць — ненадоўга
На наступным тыдні ў Беларусі чакаецца кароткачасовае аслабленне спёкі. Як паведаміў БелаПАН дзяжурны сіноптык Рэспубліканскага гідраметэацэнтра, ужо 19 ліпеня паніжэнне тэмпературы пачнецца на паўночным усходзе краіны. Там максімальная дзённая тэмпература будзе на ўзроўні 24—29° С. На астатняй частцы Беларусі ў панядзелак будзе горача. 20 ліпеня атмасферны франтальны раздзел ссунецца на астатнюю частку Беларусі, у выніку чаго з поўдня Балтыі прыйдзе свяжэйшая паветраная маса. У аўторак тэмпература паветра будзе 23-26° С. Пры гэтым на большай частцы тэрыторыі пройдуць кароткачасовыя дажджы, месцамі навальніцы.
Але ж у другой палове наступнага тыдня слупок тэрмометра зноў папаўзе ўверх. 22 ліпеня ў Мінску сіноптыкі чакаюць 25—27°С.
Але ж у другой палове наступнага тыдня слупок тэрмометра зноў папаўзе ўверх. 22 ліпеня ў Мінску сіноптыкі чакаюць 25—27°С.