Стала вядома, хто загінуў у Гродне ў выніку наезду раварыста
Здарэнне адбылося 16 чэрвеня на вуліцы Вясновай каля моста праз раку Нёман. Пешаход памёр у рэанімацыі.
Праваахоўнікі ўстанавілі асобу мужчыны, які загінуў у Гродне ў выніку наезду раварыста. Нагадаем, што сутыкненне адбылося 16 чэрвеня на вуліцы Вясновай каля моста праз раку Нёман. Пешаход пасля ўдару стукнуўся галавой аб высокі бардзюр. Праз некалькі дзён ён памёр у рэанімацыі.
Як паведамляе прэс-служба Следчага камітэта, з дапамогай складзенага фотаробата загінулага ўдалося высветліць, што гэта жыхар Гродна, 1949 года нараджэння. Ён жыў адзін, знаходзіўся на пенсіі, вёў замкнёны лад жыцця. Мужчына не меў праблемаў з законам, не злоўжываў спіртнымі напоямі. Праваахоўнікі высвятляюць, з якой прычыны ён перасякаў праезную частку па-за пешаходным пераходам.
У адносінах 16-гадовага раварыста распачатая крымінальная справа, яго падазраюць у парушэнні правілаў бяспекі руху падчас кіравання роварам, што пацягнула па неасцярожнасці смерць чалавека. Расследаванне працягваецца.
Раварыст, які насмерць збіў мужчыну, аказаўся прафесійным велагоншчыкам
Трагедыя ў Гродне. “Пешаход скокнуў пад ровар, каб не трапіць пад бус”
Фота: autogrodno.by