Стала вядомае новае месца працы былога дзяржсакратара Саўбезу Шэймана

Былы дзяржсакратар Савета бяспекі Віктар Шэйман зараз мае пасаду пасла па асобых даручэннях. Пра гэта "Народнай волі" паведаміў прэс-сакратар Савета бяспекі Вікенцій Ключнік. Паводле яго слоў, працоўны кабінет Шэймана знаходзіцца ў тым жа будынку Адміністрацыі прэзідэнта на вуліцы Карла Маркса, 38. На працы ён бывае штодня. Аднак якія даручэнні выконвае Віктар Шэйман, невядома. Паведамляецца, што ён па-ранейшаму курыруе "венесуэльскі накірунак".

Нагадаем, Шэйман пазбавіўся пасады дзяржсакратара ў ліпені пасля выбуху ў Мінску. Пасля гэтага неаднаразова з'яўляліся розныя чуткі пра яго далейшы лёс.