Сталічнае ДАІ ў панядзелак пачынае спецаперацыю

Спецаперацыю "Увага! Дзеці!" пачынае ў панядзелак, 23 жніўня, сталічная Дзяржаўтаінспекцыя. На працягу двух тыдняў ДАІ вывучыць стан дарог, прылеглых да школ і дзіцячых садкоў. Пры неабходнасці будзе зробленая новая разметка на пешаходных пераходах, усталяваныя "ляжачыя паліцэйскія". БЕЛТА нагадвае, што за першыя сем месяцаў бягучага года ў Мінску адбыліся 39 дарожна-транспартных здарэнняў з удзелам дзяцей. На шчасце, загінулых сярод іх не было.