Сталічнае "Дынама" ўмацоўваецца не толькі фінамі і шведам, але і чэхам

Мінскае "Дынама", якое прадстаўляе Беларусь у Кантынентальнай хакейнай лізе, дамовілася пра падпісанне кантракта з 27-гадовым чэшскім абаронцам Марцінам Шэўцам.  У цяперашнім сезоне ён стаў чэмпіёнам Швецыі ў складзе клуба "Фэр'естад". Марцін Шэвец мае рэпутацыю жорсткага сілавога абаронцы, аматара боек на лёдзе (сёлета ён быў рэкардсменам каманды па колькасці штрафных хвілін), паведамляе БЕЛТА.

Нагадаем, днямі "Дынама" падпісала кантракты з фінскімі хакеістамі Ханесам Хювененам і Міка Ёкела, а таксама са шведскім форвардам Юнасам Андэрсанам.